Новости

Конкурс "Юны экскурсавод", Ці не прыходзіцца год на год

развернуть
Сёння (26 красавіка) завяршыўся рэспубліканскі этап конкурсу юных экскурсаводаў. У ім прымала удзел навучэнка аб'яднання па інтарэсах "ГіД" Ліза Верыч. Яна прадстаўляла народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа.
 
На першым этапе (анлайн -абароне сваёй экскурсіі) Ліза ўпэўнена і крэатыўна прадстаўляла наш музей. 
 
 
 
Другой часткай заключнага этапу была экскурсія па адным з дзесяці экспанатаў, фотаздымкі якіх былі загаддзя прадстаўлены намі для журы.
 
І тут здарылася нечаканае. Наша канкурсантка разгубілася. Па-першае, бяссонная ноч у цягніку, па-другое, конкурс цягнуўся 5 гадзін(а мы выступалі напрыканцы), па-трэцяе, Ліза была самай малодшай удзельніцай у літаратурным профілі. 
 
 
 
Гэта быў першы яе конкурс, першы вопыт.
Спадзяюся, што з дыплома лаўрэата рэспубліканскага конкурсу пачнецца калекцыя ўзнагарод гэтай здольнай дзяўчынкі.
свернуть

Ізноў паедзем у сталіцу,

развернуть

ці Прыемныя навіны з музеяў Цэнтра творчасці!

 

Вядома, што мінулы год падарыў нашым юным экскурсаводам шмат узнагарод: 7 абласных і 3 рэспубліканскіх дыпломы.
 
Днямі стала вядома, што на абласным этапе конкурсу юных экскурсаводаў у нас 1-ае (Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа) і 2-ое (Музей піянерскай славы )месца.
 
У Мінск паедзе экскурсавод музея Якуба Коласа Ліза Верыч.
Аня Кахновіч, якая прадстаўляла піянерскі музей, папала ў каманду экскурсаводаў толькі ў лістападзе, а ўжо стала прызёрам абласнога этапу. Дарэчы, у яе намінацыі было вельмі шмат канкурэнтаў. Ды і ўмовы правядзення конкурсу ў гэтым годзе змяніліся. А так бы, па словах журы, дзве дзяўчынкі паехалі б на рэспубліку.
Але ж, дзякуй Богу і за гэту перамогу.
свернуть

А зараз аб тым, што прапануе наш музей.

развернуть
1. Маршрутную нітку "Вам вандроўкі прапануе наш прывабны Пінскі край, ці Падарожжа па Пінкавічах".
2.Культурна-забаўляльную праграму сумесна з мясцовым Домам культуры "Адпачынак
 па-пінкавіцкі".
3. Правядзенне бацькоўскіх сходаў "Народная педагогіка ў народным музеі".
4. "Музей на дэсерт" - наведванне музея сяброўскімі кампаніямі пасля святочных мерапрыемстваў у зручны для экскурсантаў час.
 
 
P.S.
Напамінаем, што кошт квітка для наведвання музея з 5 сакавіка складае 3 рублі 60 капеек. Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе.
 
свернуть

Музейныя фотасесіі 

развернуть
Фотаздымкі з нашых музеяў маглі б упрыгожыць вокладкі папулярных глянцавых журналаў.
І не дзіўна! Дзе не стань - фотазона. Кожны наш музей - гэта ж сапраўдны фотасалон. 
 
 
 
А якія відэасюжэты можна злавіць і зазняць!
Нездарма ж да нас з задавальненнем прыязджаюць тэлежурналісты.
Як кажуць, тут кожны сам сабе рэжысёр і фатограф.
Прапануем і вам, нашы паважаныя сябры, праглядзець фота і відэакантэнты аднаго музейнага тыдня.
 
Вось здабыткі экскурсіі Пінкавіцкай школы ...

 
А гэта вучні з Лунінецкага раёна разам з бацькамі да нас завіталі. І тут душою спачывалі...

 
 
У музея Якуба Коласа ёсць даўні, надзейны сябар. Гэта дзіцячы санаторый "Світанак". Адпачываючыя там школьнікі заўжды ў захапленні ад нашага музея.
Іх любімая зала - сялянская хатка. А там для творчасці раздолле...
Паглядзіце!
 
 
 
 
Вам спадабалася наша фота і відэа справаздача?
Дык у чым справа? Музеі ў Пінкавічах вас заўжды чакаюць!
 
P.S.
Напамінаем, што кошт квітка для наведвання музея з 5 сакавіка складае 3 рублі 60 капеек. Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе.
свернуть

Полезные каникулы, или Отдых по-пинковичски

развернуть
Коллектив учителей соседнего города Иваново стал участником нашего нового, совместного с Домом культуры,  проекта. 
 
 
Наши гости были в восторге от предложенной им программы.
Удачное сочетание познавательного и развлекательного - основной принцип работы с экскурсантами любого возраста.
 
 
Добро пожаловать в наши музеи!
 
 
Добро пожаловать в уникальную деревню Пинковичи!
свернуть

Тры ў адным, ці Святочная музейная тусоўка,

развернуть

прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, Міжнароднаму дню экскурсавода і традыцый ны хіт-парад "Суперэкспанат"

Экскурсавод музеяў Цэнтра творчасці Жанна Верыч са сваей камандай юных экскурсаводаў з аб'яднання па інтарэсах "ГіД" сёння ладзілі чарговае музейнае свята. 
 
- Каб роднае слова гучала часцей,
Сабралі і мы ў музеі гасцей.
Гучыць тут заўжды беларуская мова,
З экскурсій вязуць наша роднае слова!
 
Так трапна "гідаўцы" акрэслілі мэту мерапрыемства. 
А наш даўні сябра Ян Дарашэнка на свяце не проста на беларускай мове выступаў, а рэп чытаў. Дарэчы, мы ў некаторай меры з'яўляемся яго прадзюсарамі.
Дыялектную гаворку прадстаўляла таксама наша сяброўка, баба Люба Жук. Усе здзіўляліся, што - Бабы Любы - 9-ы дэсяток, А во усім у еі порадок.
 
На французскай мове спявала песню Джо Дасэна настаўніца Высокаўскай школы Ірына Гаўрыловіч. З ёю мы шпацыравалі па Парыжы.
 
А як цікава абаранялі свае экспанаты (адзенне) вучні Пінкавіцкай, Бярозавіцкай і Высокаўскай школ. Гардэроб у нашым куфары папоўніўся наступнымі музейнымі прадметамі: ільняной кашуляй, хусткамі з кутасямі, блузкамі-вышыванкамі, пацеркамі.
 
А Анастасія Васілявіцкая, настаўніца Табульскай сярэдняй школы, перадала музею сямейную рэліквію: "Иллюстрированный журнал литературы, политики и современной жизни "Нива" N8, 1904 год", звязаны са 120-годдзем педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа на Піншчыне. Вось гэта рарытэт!
 
І напрацягу ўсёй нашай тусоўкі гучала жывое музычнае суправаджэнне. А падарыла нам яго цымбалістка Дар'я Гелісханава, культарганізатар Пінкавіцкага СДК.
 
Напрыканцы свята ўсе частаваліся дранікамі са смятанкай. Для ўсіх хапіла, як кажуць, і хлеба, і відовішчаў.
P.S.  Напомнім, што кожная наша экскурсія - гэта маленькае свята. Заходзьце да нас, калі ласка!
 
свернуть

X форум маладых журналістаў, ці Зорны час юных экскурсаводаў

развернуть

Папулярны экскурсавод Цэнтра творчасці Дзіма Курчаў стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу "Прэс-код" у намінацыі "Лепшы відэасюжэт аб памятных мясцінах Беларусі, вядомых людзях, знамянальных падзеях".

 
Прыемна, што сярод 350-ці работ журы заўважыла і адзначыла наш крэатыўны відэаролік. І ўдвая прыемна было атрымаць узнагароду і падарунак (планшэт з клавіятурай) у асяроддзі вядомых журналістаў з рук Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Перцава.
 
 
 
Як не успомніць з'яўленне вясёлкі лютаўскім днём, калі мы здымалі Царкву і паклонны Крыж у Пінкавічах! І такое благаславенне суправаджала нас усюды з гэтым медыякантэнтам, кажучы журналісцкай мовай.
 
 
 
Як тут не сказаць: "Дзякуй Богу за дапамогу!"
 
P.S.
Хачу напомніць нашым чытачам, што аператар відэароліка - наш "гідавец" Павел Паляшчук. А ў ролі мантажора выступала педагог-арганізатар нашага Цэнтра Аляксандра Траскіна.
 
З падзякай усім за падтрымку!
свернуть

В медийной среде мы, как рыба в воде

развернуть
Очень уж  схожи профессии экскурсовода и журналиста. Как раз в этом и убеждал профессиональное жюри республиканского этапа конкурса "Пресс-код" юный экскурсовод объединения по интересам "ГиД" Дмитрий Курчев.
 
Его выступление не оставило равнодушными всех, кто присутствовал в молодёжном креативном пространстве Республиканского дома молодёжи.
 
 
Будем ждать результатов конкурса, которые станут известны только 15 декабря.
 
 
P.S.
После выступления мы с удовольствием посетили музей истории комсомола, который так сход с нашим музеем пионерии Пинского района. Больше того, мы решили подружиться.
свернуть

Працяг "Каласавін" у Мінску

развернуть
Метадыст Жанна Верыч у якасці ганаровай госці была запрошана на XXXVII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Каласавіны-2023", прысвечаную 100-годдзю паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", і на свята да дня народзінаў Якуба Коласа на філіяле "Мікалаеўшчына".
 
"Пасля выступлення з прывітальным словам я апынулася ў цэнтры ўвагі: інтэрв'ю для тэлебачання, знаёмствы... Скажу па сакрэту, мне дазволілі зайсці ў рабочы пакой песняра і зазірнуць у яго спальню.
 
А экскурсіі ў сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Смольню патрабуюць асобага аповеда. Вельмі ж ветліва там сустракалі гасцей!
 
Патрэбна адзначыць, што вялікая сям'я нашчадкаў былога настаўніка Пінкавіцкага народнага вучылішча з асаблівай цеплынёй аднеслася да майго рабочага візіту. Адным словам, камандзіроўка удалася".
свернуть

Працяг "Каласавін" у Мінску

развернуть
Метадыст Жанна Верыч у якасці ганаровай госці была запрошана на XXXVII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Каласавіны-2023", прысвечаную 100-годдзю паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", і на свята да дня народзінаў Якуба Коласа на філіяле "Мікалаеўшчына".
 
"Пасля выступлення з прывітальным словам я апынулася ў цэнтры ўвагі: інтэрв'ю для тэлебачання, знаёмствы... Скажу па сакрэту, мне дазволілі зайсці ў рабочы пакой песняра і зазірнуць у яго спальню.
 
А экскурсіі ў сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Смольню патрабуюць асобага аповеда. Вельмі ж ветліва там сустракалі гасцей!
 
Патрэбна адзначыць, што вялікая сям'я нашчадкаў былога настаўніка Пінкавіцкага народнага вучылішча з асаблівай цеплынёй аднеслася да майго рабочага візіту. Адным словам, камандзіроўка удалася".
свернуть

Працяг "Каласавін" у Мінску

развернуть
Метадыст Жанна Верыч у якасці ганаровай госці была запрошана на XXXVII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Каласавіны-2023", прысвечаную 100-годдзю паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", і на свята да дня народзінаў Якуба Коласа на філіяле "Мікалаеўшчына".
 
"Пасля выступлення з прывітальным словам я апынулася ў цэнтры ўвагі: інтэрв'ю для тэлебачання, знаёмствы... Скажу па сакрэту, мне дазволілі зайсці ў рабочы пакой песняра і зазірнуць у яго спальню.
 
А экскурсіі ў сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Смольню патрабуюць асобага аповеда. Вельмі ж ветліва там сустракалі гасцей!
 
Патрэбна адзначыць, што вялікая сям'я нашчадкаў былога настаўніка Пінкавіцкага народнага вучылішча з асаблівай цеплынёй аднеслася да майго рабочага візіту. Адным словам, камандзіроўка удалася".
свернуть

Працяг "Каласавін" у Мінску

развернуть
Метадыст Жанна Верыч у якасці ганаровай госці была запрошана на XXXVII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Каласавіны-2023", прысвечаную 100-годдзю паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", і на свята да дня народзінаў Якуба Коласа на філіяле "Мікалаеўшчына".
 
"Пасля выступлення з прывітальным словам я апынулася ў цэнтры ўвагі: інтэрв'ю для тэлебачання, знаёмствы... Скажу па сакрэту, мне дазволілі зайсці ў рабочы пакой песняра і зазірнуць у яго спальню.
 
А экскурсіі ў сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Смольню патрабуюць асобага аповеда. Вельмі ж ветліва там сустракалі гасцей!
 
Патрэбна адзначыць, што вялікая сям'я нашчадкаў былога настаўніка Пінкавіцкага народнага вучылішча з асаблівай цеплынёй аднеслася да майго рабочага візіту. Адным словам, камандзіроўка удалася".
свернуть

"Каласавіны" з размахам

развернуть
Першы дзень традыцыйнага святкавання дня народзінаў песняра мы адзначалі ў сваім родным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа ў Пінкавічах.
 
Свята было прымеркавана да 100-годдзя паэмы "Новая зямля" - бестселера беларускай літаратуры. 
 
Напачатку мерапрыемства юныя экскурсаводы (без якіх ужо і не ўяўляецца ніводнае свята) сустракалі гасцей сваімі вершаванкамі на ганку музея.
 
У вестыбюлі ўсіх чакала выстава факсімільных выданняў твораў Якуба Коласа, у тым ліку і "Новай зямлі" 1923 года.
 
Упершыню мерапрыемства прайшло ў форме навуковай канферэнцыі.
Перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры выступіла кандыдат філалагічных навук, мясцовая жыхарка Вольга Козіч. Госці разважалі на тэму шчасця ў вядомай паэме, на тэму сямейнай педагогікі. Падчас апытання на тэму ,,Што для мяне,, Новая зямля" усе прыйшлі да высновы, што "Новая зямля" - сапраўды энцыклапедыя сялянскага жыцця.
 
Святочнасць канферэнцыі надавалі відэа ўрыўкаў з паэмы ў выкананні вучняў раёна, музычныя нумары ад Віктара Мяцельскага, члена саюза музычных дзеячаў, і Валянціны Неўдах, выкладчыцы Пінкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Сапраўднай падзеяй стала прэм'ера песні на словы Якуба Коласа "Песняй вітаю я вас". З замілаваннем слухалі мы яе ў выкананні настаўніцы Навадворскай базавай школы Аліны Рэбкавец. А вось кампазітар песні пажадаў застацца невядомым. Уявіце сабе, што мы, магчыма, сталі сведкамі нараджэння песеннага хіта!
 
Вынікі святочнай канферэнцыі падвяла метадыст аддзела па адукацыі Святлана Кахановіч. Яна адзначыла карысць такіх сустрэч для настаўнікаў роднай мовы.
свернуть

Ребята из Гомеля

развернуть

Из книги отзывов.

"С большим удовольствием группа отдыхающих со средней школы номер 13 г. Гомеля посетила Вашу замечательную экскурсию. Спасибо Вам огромное!!!".

свернуть

Раніца ў нядзельку

развернуть
Толькі не ў сядзібе лесніковай, а ў народным літаратурна-краязнаўчы музеі Якуба Коласа.
 
49 вучняў з Бярозы прывезла да нас экскурсавод Святлана Яцкевіч  з турфірмы "ЭкскурСІЯ".
Дзякуй Богу, яна да нас аблюбавала дарогу.
 
 
свернуть

Прэс-код

развернуть

Сёння (20 верасня) ў Тэлерадыёкампанii Брэст прайшоў абласны этап рэспублiканскага конкурса "Прэс-код". 

Наш юны экскурсавод Дзмiтрый Курчаў абараняў свой вiдэаролiк "Падарожжа па Пiнкавiчах, цi Вам вандроўкi прапануе наш прывабны Пiнскi край".
I так таленавiта выступiў, што нават стаў пераможцам. 
 
Напэўна, у хуткiм часе паедзем спаборнiчаць на сталiчнае тэлебачанне.
Вiншуем!
 
свернуть

Вераснёўскі старт

развернуть
Толькi за няпоўны месяц нашы музеi наведалi 330 дзяцей i дарослых. А ёсць   
яшчэ запic бранiраваных экскурсiй на верасень.
 
Прыемна, што едуць да нас з усёй Беларусi.
 
 
свернуть

Как в музеях малыши ....

развернуть

зажигали от души, или Открытие музеев Центра творчества первоклассниками гимназии N1 города Пинска.

 

 

свернуть

В День музеев

развернуть

На Международный день музеев в музеях центра творчества было многолюдно.

Вместе с нами радость главного музейного праздника разделили 80 экскурсантов. А большая группа туристов из Кобрина к тому же с неподдельным интересом изучала достопримечательности нашей деревни. 

Счастливые лица посетителей и их бурные аплодисменты в конце экскурсии стали для нас сегодня самым важным подарком.
 
свернуть

Погляд у нябёсы

развернуть
Именно так назывался открытый фестиваль-конкурс, который проходил в рамках мероприятий Года мира и созидания и посвящённый памяти Героя Беларуси, патриаршего Экзарха всея Беларуси Митрополита Филарета.
 
Ярким успехом увенчалось участие в конкурсе известного юного экскурсовода Дмитрия Курчева из объединения по интересам «ГіД» нашего Центра творчества. Вниманию жюри была представлена “Легенда о Кресте в деревне Вишевичи”.
 
Мы удостоены диплома степени Министерства образования Республики Беларусь!
 
Предлагаем и вам ознакомиться с конкурсной работой.
 
свернуть

Знайшоў сябра - знайшоў клад

развернуть
А для музеяў Цэнтра творчасці лепшы клад - гэта экскурсанты.    
 
Менавіта  так можна назваць вялікую группу адпачываючых з санаторыя "Ясельда", якія на Вялікдзень наведалі наш народны  літаратурна-краязнаўчы  музей Якуба Коласа. Гэта быў першы візіт  да нас гасцей  з вядомай беларускай  здраўніцы. Упэўнены і спадзяемся, што ён не апошні.   Бо нам  з юнымі экскурсаводамі  спадабаліся  экскурсанты, людзі сталага ўзросту, якія праявілі цікавасць  да ўсяго, што мы расказвалі і паказвалі.
 
P.S. Вялікая падзяка за арганізацыю  экскурсіі культарганізатару  санаторыя Ірыне Міхайлаўне.
 
 
свернуть

Сумная гісторыя

развернуть
Вялікай папулярнасцю ў  нашых  іншагародніх турыстаў карыстаецца  маршрутная нітка "Вам вандроўкі прапануе наш прывабны  Пінскі край, ці Падарожжа па Пінкавічах".
 
А адным з самых цікавых аб'ектаў на ёй быў "Трохпавярховы птушыны  катэдж". Наведвальнікі  і тэлевізіёншчыкі сцвярджалі, што такога птушынага будынка нідзе  не бачылі. Экскурсанты з задавальненнем  назіралі за   жыццём-быццём  буслоў і іх кватэрантаў вераб'ёў. 
 
Прыляцелі яны і сёлета. Але ж чакала іх непрыемнасць. Уначы, ці то ад ветру, ці то ад ветхасці гняздо разбурылася. 
Птушкі  разгубіліся, а мы  зажурыліся.
 
Добра, што гэта адбылося  адразу пасля прылёту.  Бусліная сям'я будуе недзе новы "катэдж" на новым месцы.
Як добра, што буслянка засталася на фота і відэаздымках. А дзякуючы  нашаму маршруту і ў памяці экскурсантаў. 
свернуть

Наши экскурсоводы стали победителями

развернуть
На областном этапе республиканского конкурса юных экскурсоводов наши «гаваркія і дапытлівыя» оказались в числе лучших.
 
Напомним, что первоначально мы вошли в число 22 сильнейших из 85 участников.
 
Затем были приглашены на итоговый тур. В напряженном состязании среди сильнейших конкурентов наши экскурсоводы показали следующие результаты…
Но для начала, чтобы сохранять интригу, предлагаем вашему вниманию первого победителя с диплом Главного управления по образованию Брестской области II степени в номинации «Скарбонка часу» - Клочко Никиту. Своей экскурсией он возвращает нас в советское пионерское прошлое!
 
 
 
Дипломом Главного управления по образованию Брестской области III степени в номинации «Роднымі пуцявінамі» награждён Курчев Дмитрий. Его туристическая нить «Маршрут пабудаваны, ці Вам вандроўкі прапануе наш прывабны Пінскі край» никого не оставила равнодушным.
 
 
 
А Антоновича Виталия признали лауреатом этого престижного мероприятия. По своему мастерству он ничем не уступает специалистам туристической отрасли.
И вот мы выполняем своё обещание: дождавшись областных результатов, показать видеоролики широкому кругу наших поклонников.
 
 
 
P.S. Наши видеоматериалы продолжают игру и отправлены на республиканский этап. Думаем, что ваши добрые слова и искренние пожелания смогут материализоваться и вернуться к нам отличными результатами!
свернуть

Акция "Подари музею экспонат"

развернуть
Уважаемые  любители музеев!
Музеи  д. Пинковичи: Народный литературно-краеведческий музей Якуба  Коласа  и Музей пионерской славы объявляют акцию"Подари музею экспонат".
 
Музеи примут в дар старинные (в том числе) советские предметы: книги, газеты, фотографии, документы, предметы быта и домашней утвари, льняную одежду, школьные принадлежности и форму, предметы принадлежности к пионерской, комсомольской организации. Предлагаем  также пополнить коллекцию новогодних игрушек, ватных Дедов Морозов и Снегурочек.
 
Каждый участник акции получит приглашение на бесплатные экскурсии в наши музеи.
 
Экспонаты  нужно передавать в Центр творчества (Дом пионеров) по адресу: ул. Лунинецкая, 13. Справки по телефону: 68 06 93
 
свернуть

Навіны музея

развернуть

Прычына таму - правядзенне і афармленне шматлiкiх экскурсiй, якiя з усёй Беларусi зцякаюцца за цiкавосцямi.
А каб трымаць марку, патрэбна увесь час быць у творчым пошуку.💭
Але ж гэта таго каштуе. Калi адчуваеш, як патрыятычны дух кранае сэрцы дзяцей і дарослых, дык разумееш важнасць і каштоўнасць iснавання музеяў i сваёй працы.🍂
 
Сям'я з Баранавiч так захапiлася фотасесiяй у адзеннi з куфара, што ледзь не заначавалi ў Пiнкавiчах.😅
🖊А гасцям з Кобрына што пашанцавала, то пашанцавала.
Яны не толькi папалi на прыстольнае свята ў Царкву Пакрава Прасвятой Багародзiцы, але i атрымалi салодкiя пачастункi ад мясцовых прыхаджан,паслухалi цiкавы аповед мясцовага святара Мiхаiла аб Царкве - помнiку драўлянага дойлiдства XVII стагоддзя.

 

свернуть

Падарожжа з Пінкавіч у Люсіна, ці гасціннасць па-ганцавіцкі

развернуть
Мне, як музейшчыку і літаратару, пашчасціла ўдзельнічаць у раённым свяце
“Вітаю цябе, мой народ! ”, прымеркаванае 140-годдзю з дня нараджэння
Якуба Коласа. Свята, якое прайшло на дастаткова высокім узроўні, ладзілася
Ганцавіцкай раённай бібліятэкай.
Мне давялося прэзентаваць Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба
Коласа ў коласаўскіх чытаннях ” Якуб Колас: нашчадкам памяць зберагаць ”.
Рэфлексія майго выступу – жаданне амаль усіх удзельнікаў мерапрыемства
прайсціся пінкавіцкімі сцяжынкамі паэта.
 
Падзеяй №1 свята стала прэзентацыя праўнучкай вялікага пясняра Васілінай
Міцкевіч кнігі “Табой я жыў, табой жыву…” пра жонку Якуба Коласа.
Уразілі мяне экскурсія па Алеі пісьменства і ўскладанне кветак да помніка
Якуба Коласа ў Ганцавічах. Сапраўды багаты гэты край на майстроў слова!
А як шчыра сустракалі нас люсінцы! Іх насычаная праграма перанесла нас
на некаторы час у гістарычнае мінулае гэтага куточка палескай глушы.
Госці ўскладалі кветкі да памятнага знака на месцы старой школы (першае
месца працы настаўніка К.М. Міцкевіча і героя трылогіі “На ростанях”
Андрэя Лабановіча), садзілі дубовую алею, наведвалі музей Якуба Коласа ў
Люсінскай сярэдняй школе.
 
Заключнай часткай выдатнай святочнай імпрэзы стаў смачны сялянскі абед.
Свята стала добрым пацверджаннем наступных радкоў: “Творчасць паэта -
на многія лета”.
 
свернуть

Творчасць паэта - на многія лета

развернуть
🖌Пад такой назвай у Народным лiтаратурна-краязнаўчым музеi Якуба Коласа прайшлi традыцыйныя "Каласавiны", прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння зоркi беларускай лiтаратуры, "маршала" нацыi Якуба Коласа. Мерапрыемства даўно ўжо стала брэндавым. Не дзiва, што самая вялiкая музейная зала ледзь умясцiла ўсiх гасцей. 
Салiднасцi нашаму музейнаму святу надавала выступленне вядомых творчых калектываў i выканаўцаў. 
 
 
 
Так, яшчэ ў вестыбюлi святочны настрой гасцям падымаў народны iнструментальны ансамбль выкладчыкаў Пiнкавiцкай дзяржаўнай школы мастацтваў "Мяцелiца". Вакальны дуэт гэтай жа ўстановы сваiм прафесiйным выкананнем песнi на словы Я.Коласа "Мой родны кут" пакарыў нашу апублiку. 
 
🖌А "Тэатр па-Коласу" упершыню стваралi настаўнiкi Жыдчанскай сярэдняй школы. Iх пастаноўка "За дождж" магла б з аншлагам icцi нават на сцэне Купалаўскага тэатра. Таленавiты рэжысёр Зоя Кандрацюк удала падабрала акцёрскую трупу. 
 
Педагог дадатковай адукацыi ЦТДiМ Марыя Клiменка падрыхтавала з вучнямi Стытычаўскай сярэдняй школы iнсцэнiроўку ўрыука з паэмы "Новая зямля". Юнакi i дзяўчаты так увайшлi ў вобразы сваiх герояў, што гледачы на некалькi хвiлiн быццам бы апынулiся на леснiковай сядзiбе. 
 
 
 
🖌Сюрпрызам на "Каласавiнах" стаў падарунак музею ад Святланы Мажароўскай. Iм аказаўся вышыты партрэт Якуба Коласа. У дапаўненне майстрыха прачытала ўласны верш "У госцi да Коласа". 
 
🖌Вельмi ж спалучалася з падарункам выкананне танцавальным калектывам "Сланечнiкi" фолькмадэрнага нумара "Вышыванка" пад кiраўнiцтвам педагога ЦТДiМ Анжэлiкi Хмарук. 
 
 
🖌Сенсацыяй для вучняў стала выступленне папулярнага беларускага рэпера, студэнта каледжа мастацтваў Iвана Дарашэнка. Паэт, спявак, зорка iнстаграма з задавальненнем спяваў рэп пра Пiнск i раздаваў аўтографы сваiм фанатам. 
 
🖌Клуб лiтаратараў "Пiнчукi" падрыхтаваў сваю вiншавальную праграму: Вiктар Мяцельскi i Анатоль Козiч выконвалi пад гiтару свае песнi, а Галiна Лазiцкая і Людмiла Шклёда чыталi свае вершы, прысвечаныя Коласу. Уладзiмiр Варонiн перадаў прывiтанне ад Тамары Лазнюхi і зачытаў яе верш. 
 
🖌З успамiнамi былога вучня Якуба Коласа, Козiча Мiкiты, выступiла яго ўнучка Вольга Козiч, кандыдат філалагiчных навук. Яна гаварыла аб годнасцj Коласа i яго вучняў. Раiла вучням развiваць у сябе ўменнi думаць i назiраць. 
 
🖌Напрыканцы святочнай праграмы ўсе ўдзельнiкi "Каласавiн" разам з вакальным калектывам Пiнкавiцкай школы "Дамiсолькi" (кiраўнiк Людмiла Дэйнэга) спявалi папулярную преследуете "Дразды" "Беларуская мова". 
 
 
🖌Гучна, весела адзначылi ў музеi дзень нараджэння Якуба Коласа, якога ўспамiнаюць у Пiнкавiчах як настаўнiка Пiнкавiцкага народнага вучылiшча Мiцкевiча Канстанцiна Мiхайлавiча. 
Так, жывуць успамiны над берагам Пiны...
свернуть

Насыщенная маршрутная нить

развернуть

Морозным декабрьским днём  музеи Центра творчества, в буквальном смысле, содрогались от резонанса, вызванного умственными и душевными колебаниями сверхактивных экскурсантов. Ими оказались брестские школьники, которые не скрывали своего восторга нашими "сокровищницами старины" и экскурсионным разнообразием. 

 

Насыщенная маршрутная нить (а это и придорожный Крест, и Церковь Покрова Пресвятой Богородицы) влюбила приезжих брестчан в нашу пригородную деревню. А у ребятишек из объединения "ГіД" в ВК появились новые друзья-поклонники. 

свернуть

Госці з "Настаўніцкай"

19.11.2021
развернуть

Для “ Настаўніцкай”, браткі,

Раскажу І я слупкі.

Каб яна пра  нас удала

На старонках напісала.

 

Так сустракалі “Гідаўцы” карэспандэнта вядомай газеты і загадчыка Пінскага раённага навучальна-метадычнага кабінета Шпакоўскую А.Я.

Дзеці з задавальненнем прэзентавалі Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа і музей піянерскай славы.

Спадзяемся, што трапныя фотаздымкі стануць лепшай рэкламай нашых музеяў.

 

 

Ж.Н.Верыч, метадыст

свернуть

Мастер-класс от юных экскурсоводов

13.11.2021
развернуть
Мастер-класс от юных экскурсоводов
 
Не только  удачными экскурсиями запомнится уже популярным "гидовцам"сегодняшний субботний день. Он  войдёт в историю  и "загрузки" их памяти ещё и творческим мастер-классом в рамках открытого занятия объединения по интересам. Это было своего рода посвящение в экскурсоводы. 
 
 
       
 
70 лайков получил каждый из учащихся объединения  "ГiД" 
от учеников Парохонской СШ, Молотковичской СШ и СШ N15 г.Пинска. А
 сегодняшний мастер-класс стал убедительным доказательством хорошо усвоенной темы "Требования к профессии экскурсовода".  
 
 
 
Три слова усвоили фундаментально:
КРАТКО, ОБРАЗНО, ЭМОЦИОНАЛЬНО!
Именно так впечатляюще,  взахлёб потчуют экскурсоводы  музейными лайфхаками наших экскурсантов. 
 
Ребята на деле доказали, что 
Очень слушается мило,
Когда у голоса есть сила.
И ещё усвоили секрет:
Без темпа  речи успеха нет.
Дружная команда моих помощников заслуженно принимала комплименты в свой адрес. Своё мнение о нашей работе посетители оставляют в книге отзывов, на страницах социальных сетей. Если честно, для меня главное,чтобы уходили от нас с желанием вернуться.
 
Ж.Н. Верич, педагог дополнительного образования
свернуть

Необычайно обычный субботний день

30.10.2021
развернуть
Нет, друзья, это не день открытых дверей в нашем Центре творчества.
 
 
Это обычный субботний день с необычайно креативными экскурсионными программами. Просто экскурсионная деятельность у нас поставлена на поток. Просто экскурсии проводят  влюблённые в музеи юные экскурсоводы из объединения  по интересам "ГiД", готовые даже жить в народном  литературно-краеведческом музее Якуба Коласа. 
 
Больше чем уверена, что сегодняшним нашим посетителям надолго хватит полученного у нас заряда доброты, радости, оптимизма.
 
Ж.Н. Верич, методист ЦТДиМ
свернуть

У Пінкавічах у нас так. А у вас?

23.10.2021
развернуть

У Пінкавічах у нас так. А у вас?

У нас, у Пінкавічах, дзякуй Богу, музейны тыдзень  круглы год. Канешне, немалаважную ролю іграе той фактар, што ад нас да горада, як кажуць, рукой падаць.

Усяго за тыдзень  магчымасцю дакрануцца да гісторыі скарысталіся 15 груп. А гэта 166 наведвальнікаў! Толькі  за апошнюю суботу наш народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа і музей піянерскай славы  наведала 4 школы.

Дзяцей настолькі захаплялі квэст-экскурсіі, што з неахвотай    ад’язжалі дахаты. Для першакласнікаў, напрыклад,  усё у музеі было займальна-пазнавальным. Вось дзе ўдзячная публіка! Дзетвара любавалася  ўбачаным, а мы цешыліся іх непасрэднасцю.  Асабліва зацікавіла нашых гасцей фотасесія ў адзенні з куфара. Скажам, гэта самая яркая ілюстрацыя любога музейнага дня.

             

У музеі піянерскай славы  пачаткоўцы не проста акуналіся ў гістарычнае мінулае піянерыі Піншчыны, але і папоўнілі рады шматлікай арміі акцябрат.   Пакуль дзяўчынкі з аб’яднання па інтарэсах “ГіД”  адпачывалі пасля серыі экспрэс-экскурсій,  хлопчыкі на беразе Піны, дзе любіў вудзіць рыбу Я.Колас, рыхтавалі на вогнішчы вясковыя  прысмакі.

 

 

         

Прыгажуны-лебядзі, як па заказу  з самага ранку прыляцеўшыя на завадзь,  унеслі непаўторны штрых у нітку нашага маршрута.

Скажыце, як пасля гэтага не ўлюбіцца ў Пінкавічы, не загарэцца жаданнем прыехаць сюды яшчэ і яшчэ.

А гэта далёка не ўсе нашы музейныя лайфхакі!

 

P.S.Наперадзе тыдзень канікул. Спадзяемся, што ён таксама стане музейным.

 

Метадыст ЦТДзіМ  Пінскага раёна Жанна Верыч.

 

 

 

свернуть