Народный литературно-краеведческий музей Якуба Коласа

График работы Народного музея Якуба Коласа

развернуть

Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа працуе

з верасня па чэрвень

аўторак - пятніца з 09.00 да 16.00

субота з 09.00 да 18.00

Выхадныя дні - панядзелак,нядзеля

 

у летні перыяд музей працуе:

панядзелак - пятніца з 8.00 да 16.00

Выхадныя дні - субота,нядзеля

 

Кошт уваходнага білета для ўсіх - 1 р. 40 кап.

 

Бясплатны ўваход у музей у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь Аб музеях і Музейным фондзе РБ прадугледжваецца:

– ветэранам Вялікай Айчыннай вайны;
– воінам тэрміновай службы;
– інвалідам І і ІІ груп;
– дзецям-сіротам.

свернуть

Гістарычная даведка

развернуть

Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа

Два каласы – дзве праўдзівыя песні!

Поплеч, як сёстры ідуць у свет...

Колькі вы радасці людзям прынеслі,

Колас жытнёвы і Колас – паэт!

Р. Тамола

Многа памятных мясцін на Палессі звязаных з песняром беларускага народа Якубам Коласам (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). Вераснёўскай раніцай 1904 года, развітаўшыся з маці і сёстрамі, сябрамі і роднымі мясцінамі, Канстанцін Міхайлавіч рушыў на станцыю, адкуль цягнік памчаў яго ў глыбіню Палесся. Пінкавічы … гэтыя тыя мясціны, якія некалі натхнялі вялікага песняра. Ліпы, бярозы, дубы, сялянскія хаты і самі жыхары вёскі … усім гэтым у свой час любаваўся паэт. Тут жа стаіць сціплы будынак - ”коласаўская” школа, як цяпер называюць яе жыхары Пінкавіч. 

Школа мае даволідоўгую гісторыю. Упершыню вучні прыйшлі ў яе сцены восенню 1863 года. Цяпер у Пінкавічах вялікая трохпавярховая школа, якая горда носіць імя вялікага пісьменніка Белаурсі. А на месцы старой – новы цагляны будынак. Тут сёння коласаўскі музей. Лістапад 1990 года – гэта год заснавання музей Якуба Коласа.

Музей мае тры экспазіцыйныя пакоі і вестыбюль. Плошча экспазіцыі 175 кв. м.  У музеі зарэгістравана болей за 400 экспанатаў. Экскурсіі і ўсе мерапрыемствы праводзяцца на беларускай мове.

Пры ўваходзе ў вестыбюль наведвальнікам кідаецца ў вочы бюст паэта – падарунак музея Я.Коласа г.Мінска. Сам вестыбюль выкарыстоўваецца для правядзення коласаўскіх чытанняў, конкурсаў, арганізацыі выставак, гутарак.

 Першы пакой “Сялянская хата”. У першым пакоі сабраны рэчы сялянскага побыту, якія вяртаюць да жыцця страчаную спадчыну беларусаў. Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з кухонным посудам, ткацкімі прыладамі, нацыянальным адзеннем, прыладамі працы. Усяго у сялянскай хатке-пакоі амаль сто экспанатаў.

 

У двух другіх пакоях расказваецца пра жыццё і працу Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы і далейшы творчы шлях паэта. Стэнды пакояў знаёмяць наведвальнікаў з радзімай паэта, яго вучобай, шляхамі-дарогамі пасля Пінкавіч. Каштоўнымі экспанатамі музея з’яўляюцца фатаграфіі вучняў Якуба Коласа і іх успаміны пра свайго настаўніка. Цікавасць выклікаюць вершы, напісаныя Коласам у пінкавіцкі перыяд, творы народнага паэта на мовах народа былога СССР, на польскай, эстонскай, англійскай.

 Для жыхароў Пінкавіч Якуб Колас дарагі і блізкі тым, што ён працаваў тут настаўнікам. Даўно гэта было, але памяць аб ім жыве і па сённяшні дзень. З ранку і да вечара можна было бачыць Коласа з дзецьмі. Але ён не толькі з дзецьмі працаваў – да яго прыходзілі за парадай і старэйшыя жыхары Пінкавіч. Яго і самаго можно было вельмі часта бачыць у сялянскай хаце. Важна тое, што сяляне ў асобе настаўніка бачылі свайго блізкага чалавека.

 Калі вы хочаце прайсціся сцяжынкамі Якуба Коласа, дакрануцца да рэчаў, якія калісьці належылі беларускаму пісьменніку, пачуць з першых вуснаў ад вучняў маладога пісьменніка ўспаміны пра яго настаўніцкую дзейнасць і проста атрымаць асалоду ад творчасці Якуба Коласа, – мы чакаем вас на экскурсію ў музей Якуба Коласа, які знаходзіцца ў вёсцы Пінкавічы, вуліца Школьная, 18.

Сардэчна запрашаем у музей!

 

С ИСТОРИИ «ОТ ШКОЛЫ ДО МУЗЕЯ»

1863 г. – первый учебный год в Пинском народном училище.

1904-1906 гг. – учителем работал народный поэт Беларуси Якуб Колас (Константин Михайлович Мицкевич).

1914-1918 гг. – школа не работала.

1920-1939 гг. – в Пинковичах была польская школа (начальная).

С сентября 1939 г. – белорусская семилетняя школа.

1951 г. – была открыта средняя школа (нынешний Центр творчества детей и молодежи).

1952 г. – школе было присвоено имя Якуба Коласа.

1962 г. – на базе средней школы имени Якуба Коласа был открыт музей.  Школьники под руководством преподавателя белорусского языка и литературы Ивана Иосифовича Калоши собрали много материала о жизни и творчестве писателя, его учительской деятельности и политической работе на Полесье.

1990 г. – был открыт литературно-краеведческий музей Якуба Коласа.

На базе школы, где когда-то трудился народный поэт, был открыт музей и установлена мемориальная доска с надписью «Тут з верасня 1904 года па студзень 1906 г. працаваў настаўнікам народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)».

2017 г. - литературно-краеведческому музею Якуба Коласа присвоено звание "народный".

свернуть