Адна гадзіна з жыцця музея

31.05.2024
Пагадзіцеся, што фотасесіі з нашага народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа заўсёды ўдалыя і  прывабныя.
 
А дзяўчынкі ў народным мясцовым адзенні - бы з палатна Васняцова!
Завіталі да нас пасля школьнай лінейкі і юныя экскурсаводы - музейныя выпускнікі.
 
Дарэчы, сёлета мы ўпершыню будзем ладзіць музейны выпускны. Думаецца, што свята атрымаецца.
І яшчэ аб выніках навучальнага 2023-2024 года: нашы музеі наведалі амаль што 8000 экскурсантаў!
 
Зараз вядзецца запіс на лета. Спяшайцеся, колькасць экскурсій абмежавана.
 
P.S. Летам, кожны чацвер у 17.40 у музеі будуць праходзіць цікавыя мерапрыемствы. Так, 6 чэрвеня запрашаем усіх дзяцей на музейны балаганчык "Музей і лета - цікава гэта".
 
Чакаем у госці!