Музейныя фотасесіі
30.03.2024Фотаздымкі з нашых музеяў маглі б упрыгожыць вокладкі папулярных глянцавых журналаў.
І не дзіўна! Дзе не стань - фотазона. Кожны наш музей - гэта ж сапраўдны фотасалон.
А якія відэасюжэты можна злавіць і зазняць!
Нездарма ж да нас з задавальненнем прыязджаюць тэлежурналісты.
Як кажуць, тут кожны сам сабе рэжысёр і фатограф.
Прапануем і вам, нашы паважаныя сябры, праглядзець фота і відэакантэнты аднаго музейнага тыдня.
Вось здабыткі экскурсіі Пінкавіцкай школы:
А гэта вучні з Лунінецкага раёна разам з бацькамі да нас завіталі. І тут душою спачывалі...
У музея Якуба Коласа ёсць даўні, надзейны сябар. Гэта дзіцячы санаторый "Світанак". Адпачываючыя там школьнікі заўжды ў захапленні ад нашага музея.
Іх любімая зала - сялянская хатка. А там для творчасці раздолле...
Паглядзіце!
Вам спадабалася наша фота і відэа справаздача?
Дык у чым справа? Музеі ў Пінкавічах вас заўжды чакаюць!
P.S.
Напамінаем, што кошт квітка для наведвання музея з 5 сакавіка складае 3 рублі 60 капеек. Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе.