Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Пинского районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
«Центр творчества детей и молодежи» Пинского района
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Пинского районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
«Центр творчества детей и молодежи» Пинского района
Сёння (20 верасня) ў Тэлерадыёкампанii Брэст прайшоў абласны этап рэспублiканскага конкурса "Прэс-код".
зажигали от души, или Открытие музеев Центра творчества первоклассниками гимназии N1 города Пинска.
На Международный день музеев в музеях центра творчества было многолюдно.
Вместе с нами радость главного музейного праздника разделили 80 экскурсантов. А большая группа туристов из Кобрина к тому же с неподдельным интересом изучала достопримечательности нашей деревни.
![]() |
|
![]() |
![]() |
|
Прычына таму - правядзенне і афармленне шматлiкiх экскурсiй, якiя з усёй Беларусi зцякаюцца за цiкавосцямi.
А каб трымаць марку, патрэбна увесь час быць у творчым пошуку.💭
Але ж гэта таго каштуе. Калi адчуваеш, як патрыятычны дух кранае сэрцы дзяцей і дарослых, дык разумееш важнасць і каштоўнасць iснавання музеяў i сваёй працы.🍂
Сям'я з Баранавiч так захапiлася фотасесiяй у адзеннi з куфара, што ледзь не заначавалi ў Пiнкавiчах.😅
|
свернуть
Морозным декабрьским днём музеи Центра творчества, в буквальном смысле, содрогались от резонанса, вызванного умственными и душевными колебаниями сверхактивных экскурсантов. Ими оказались брестские школьники, которые не скрывали своего восторга нашими "сокровищницами старины" и экскурсионным разнообразием.
Насыщенная маршрутная нить (а это и придорожный Крест, и Церковь Покрова Пресвятой Богородицы) влюбила приезжих брестчан в нашу пригородную деревню. А у ребятишек из объединения "ГіД" в ВК появились новые друзья-поклонники.
свернутьДля “ Настаўніцкай”, браткі,
Раскажу І я слупкі.
Каб яна пра нас удала
На старонках напісала.
Так сустракалі “Гідаўцы” карэспандэнта вядомай газеты і загадчыка Пінскага раённага навучальна-метадычнага кабінета Шпакоўскую А.Я.
Дзеці з задавальненнем прэзентавалі Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа і музей піянерскай славы.
Спадзяемся, што трапныя фотаздымкі стануць лепшай рэкламай нашых музеяў.
Ж.Н.Верыч, метадыст
свернутьУ Пінкавічах у нас так. А у вас?
У нас, у Пінкавічах, дзякуй Богу, музейны тыдзень круглы год. Канешне, немалаважную ролю іграе той фактар, што ад нас да горада, як кажуць, рукой падаць.
Усяго за тыдзень магчымасцю дакрануцца да гісторыі скарысталіся 15 груп. А гэта 166 наведвальнікаў! Толькі за апошнюю суботу наш народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа і музей піянерскай славы наведала 4 школы.
Дзяцей настолькі захаплялі квэст-экскурсіі, што з неахвотай ад’язжалі дахаты. Для першакласнікаў, напрыклад, усё у музеі было займальна-пазнавальным. Вось дзе ўдзячная публіка! Дзетвара любавалася ўбачаным, а мы цешыліся іх непасрэднасцю. Асабліва зацікавіла нашых гасцей фотасесія ў адзенні з куфара. Скажам, гэта самая яркая ілюстрацыя любога музейнага дня.
У музеі піянерскай славы пачаткоўцы не проста акуналіся ў гістарычнае мінулае піянерыі Піншчыны, але і папоўнілі рады шматлікай арміі акцябрат. Пакуль дзяўчынкі з аб’яднання па інтарэсах “ГіД” адпачывалі пасля серыі экспрэс-экскурсій, хлопчыкі на беразе Піны, дзе любіў вудзіць рыбу Я.Колас, рыхтавалі на вогнішчы вясковыя прысмакі.
Прыгажуны-лебядзі, як па заказу з самага ранку прыляцеўшыя на завадзь, унеслі непаўторны штрых у нітку нашага маршрута.
Скажыце, як пасля гэтага не ўлюбіцца ў Пінкавічы, не загарэцца жаданнем прыехаць сюды яшчэ і яшчэ.
А гэта далёка не ўсе нашы музейныя лайфхакі!
P.S.Наперадзе тыдзень канікул. Спадзяемся, што ён таксама стане музейным.
Метадыст ЦТДзіМ Пінскага раёна Жанна Верыч.
свернуть