"Скарбніца" ў пошуках скарбаў

22.04.2024
Упершыню за апошняе дзесяцігоддзе творчая лабараторыя педагогаў дадатковай адукацыі змяніла фармат правядзення свайго паседжання.
 
З мэтай пошуку цікавых ідэй для ўдзелу у IX фестывалі фальклорнага мастацтва "Радавод" кіраўнікі аб'яднанняў па інтарэсах цэнтра творчасці нарэшце вырашылі выехаць за межы раёна. 
 
 
І невыпадкова для наведвання мы абралі Мотальскі і Бездзежскі краязнаўчыя музеі. 
Па-першае - побач. Па-другое - цікава.
Як жа гасцінна нас прымалі!
А мы тым часам сакрэты дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пераймалі.
 
P.S.
Зразумела, што пасля такога культурна-дасугавага падарожжа "Скарбніца" яшчэ не раз адправіцца ў творчую экспедыцыю.